Конференции

Музейныя чытанні ў рамках экспазіцыі “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” і з нагоды 50-годдзя адкрыцця экспазіцыі Дзяржаўнага музея БССР
30.11.2017
01.12.2017

На працягу 2-х дзён – 30 лістапада і 1 снежня – Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь праводзіць традыцыйныя Музейныя чытанні. На гэты раз яны праходзяць у рамках экспазіцыі “Беларусь: адраджэнне духоўнасці” і з нагоды 50-годдзя адкрыцця экспазіцыі Дзяржаўнага музея БССР.

Церемония передачи спортивной формы членов национальной сборной Беларуси – участников зимних Олимпийских игр в Сочи 2014 года и летних Олимпийских игр в Рио-де-Жанейро 2016 года.
27.04.2017


Сообщаем Вам об отмене церемонии передачи спортивной формы членов национальной сборной Беларуси, которая должна была состояться 27 апреля 2017 года в Музее современной белоруской государственности.
Приносим свои извинения!
С Уважением,
Национальный исторический музей


Музейныя чытанні, прысвечаныя 105-годдзю заснавання Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага музея і 90-годдзю стварэння Беларускага Дзяржаўнага Музея
29.11.2013 10:00

29 лістапада а 10-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынаюць працаваць Музейныя чытанні, прысвечаныя 105-годдзю заснавання Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага музея і 90-годдзю стварэння Беларускага Дзяржаўнага Музея.

Круглы стол, прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы
17.05.2010 10:00

17 мая ў 10.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе круглы стол, прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы – вырашальнай бітвы Вялікай вайны 1409–1411 гадоў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай з аднога боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Войскі саюзнікаў, якімі камандавалі Вітаўт і Ягайла, ушчэнт разбілі крыжакоў, што падарвала магутнасць ордэна і паклала канец нападам крыжакоў на беларускія, літоўскія і польскія землі.

Сход Рады галоўных захавальнікаў фондаў рэспубліканскіх і абласных музеяў Рэспублікі Беларусь
10.02.2010 10:29
10.02.2010 16:29

10 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся чарговы Сход Рады галоўных захавальнікаў фондаў рэспубліканскіх і абласных музеяў Рэспублікі Беларусь, у якім прыняло ўдзел 39 чалавек. На Сходзе Рады разгледжаны праблемы пераходу музеяў краіны на новы комплекс праграмных сродкаў па аўтаматызацыі ўлікова-фондавай дзейнасці АМС-5, змены і дапаўненні ў музейнае заканадаўства, метадалагічныя пытанні дзейнасці Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Музейныя чытанні “Гістарычная навука і музейная экспазіцыя”
30.11.2009

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 30 лістапада 2009 года а 10-гадзіне распачнуцца Музейныя чытанні “Гістарычная навука і музейная экспазіцыя” . У рабоце канферэнцыі прымуць удзел навукоўцы вядучых музеяў Беларусі, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі вядучых ВНУ краіны, супрацоўнікі архіваў, бібліятэчныя работнікі.
Праблемнае поле чытанняў:
• навуковая канцэпцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і шляхі яе рэалізацыі;
• даследаванні па гісторыі айчыннай музейнай справе;