Фотавыстаўка ўкраінскага фотамайстра Руслана Тэліпскага “Помнікі Кабзару” (вобраз Т.Г.Шаўчэнкі ў манументальнай скульптуры).


18 снежня 2009 года а 17-й гадзіне

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь 18 снежня 2009 года прадстаўляюць фотавыстаўку ўкраінскага фотамайстра Руслана Тэліпскага “Помнікі Кабзару” (вобраз Т.Г.Шаўчэнкі ў манументальнай скульптуры).

У Руслана Тэліпскага, аўтара фотавыстаўкі, з дзяцінства выхоўвалі любоў і павагу да нацыянальнай самабытнасці. Аб’яднаўшы свае захапленні вандраваць, фатаграфаваць і спазнаваць розныя куточкі роднай Украіны прывяло яго да стварэння гэтага праекта – манументальнай шаўчэнкіяны. У калекцыі вандроўніка сабрана на даны момант каля 400 мемарыяльных згадак пра Кабзара са ўсіх абласцей Украіны і АР Крым, дзе ўстаноўлены помнікі Тарасу Рыгоравічу, бюсты, мемарыяльныя дошкі, стэлы і памятныя знакі.
Праметэеўскі вобраз Кабзара ўвайшоў у бессмяротнасць, а слава паэта пашырылася далёка за межамі Украіны. Аўтар выстаўкі здолеў адлюстраваць на плёнцы скульптурныя выявы помнікаў Шаўчэнкі ў 28 гарадах свету. Так на выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі помнікаў Тараса Рыгоравіча, якія знаходзяцца ў Беларусі (Брэст, Слуцк, Магілеў), Славакіі, Грузіі, Канадзе, Арменіі, Польшчы, Італіі, Расіі, Азербайджане ды Францыі. А яшчэ былі такія гарады як Кракаў, Оквіл, Новашахцінск, Тулуза, Баку, дзе шаўчэнказнаўцу не ўдалося па розных прычынах знайсці і сфатаграфаваць месцы ўшанавання помнікам Кабзара.
Колькі помнікаў і памятных знакаў Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку налічваецца ва Украіне і свеце дакладна невядома. Можна аперыраваць толькі прыблізнымі, часта не падцверджанымі дадзенымі, што тычыцца агульнай колькасці, з прычыны ўстанаўлення новых скульптур і руйнавання старых. Так на выстаўцы экспануюцца фотаздымкі з мясцінамі, дзе замест помнікаў засталіся адны пастаменты, ці рэшткі разбураннага манумента. Шаўчэнказнаўцы дапускаюць, што іх манументальная колькасць ад 800 да больш за 1000 адзінак. Дакладную лічбу і плануе высветліць валынскі вандроўнік, які з заплечнікам і фотакамераю не разлучаецца ні на хвіліну.
На выстаўцы прадстаўлена больш 120 фотаздымкаў, якія дапамагаюць кожнаму чалавеку зрабіць уласныя вывады адносна таго, кім з’яўляецца для яго Кабзар.
Выстаўка працуе з 18.12.2009 г. па 10.01.2010 г.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Працуе штодзень з 11.00 да 19.00, у сераду з 12.00 да 20.00,
выхадны – панядзелак
адрас: г.Мінск, вул. К.Маркса, 12
тэл,: 227 43 22, 227 00 05

104