“Новыя вобразы: выстаўка сучаснага кітайскага жывапісу тушшу”


Выстаўка сучаснага кітайскага жывапісу тушшу, арганізавана галерэяй выяўленчага мастацтва горада Гуанчжоў, праводзіцца ў рамках Дней культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

На працягу апошніх гадоў склаліся моцныя сяброўскія сувязі дзеячоў мастацтва і культуры Кітая і Беларусі. Рэгулярнымі сталі вастаўкі, якія праходзілі пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь: “Персанажы Пекінскай оперы”, “Сучасная кітайская акварэль”, “Кітайскія музычныя інструменты”, “Свет снега і льда”, “Іерогліфы: ад надпісаў на чарапашых панцырах да кампутараў”, “Шоўкавы сад” – гэтыя выставачныя праекты былі паспяхова рэалізаваны, пачынаючы з 2003 г. у залах Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусь
Кітай – краіна са старажытнай гісторыяй і багатай культурай. Кітайскі жывапіс мае своеасаблівасці і цалкам адрозніваецца ад еўрапейскага па матэрыялу, тэхніцы і мастацкіх сродках. Жывапіс тушшу, як адна з унікальных форм кітайскага мастацтва, адлюстроўвае характэрную Кітаю філасофскую канцэпцыю і эстэтычны густ.
Мастакі Кітая захоўваюць і працягваюць каштоўную спадчыну, якая мае старажытную гісторыю і шматгадовыя традыцыі. Выяўленчае мастацтва гэтай краіны падаравала чалавецтву вялікі запас культуры і ведаў, якія арганічна ўліліся ў паток сусветнай цывілізацыі. У Кітаі ў XXI ст. мастацтва жывапісу тушшу на паперы мае імклівае развіцце. Данная тэхніка, без якой карціна выяўленчага мастацтва Кітая не можа быць поўнай, – яркае сведчанне талента кітайскага народа. На выставе “Новыя вобразы: выстаўка сучаснага кітайскага жывапісу тушшу” дэманструюцца працы 22 аўтараў (Вэй Цінцзі, Бай Мін, Хэ Цаньбо, Ян Іньхэн, Сунь Сяофэн і інш.). Прадстаўлены пейзажы, жанравыя кампазіцыі, якія выражаюць не толькі стан душы, але і дазваляюць прасачыць як агульнае, характэрнае для кітайскага выяўленчага мастацтва, так і асаблівасці творчага самавыяўлення, арыгінальнасць індывідуальнага стылістычнага почырку.

114