Выстаўка «5+5» Аксаны Аракчэевай


Выстаўка  «5+5» Аксаны Аракчэевай. Музей истории белорусского кино. г. Минск, 2018 г.

З 28 красавіка у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працаваць выстаўка “5+5” Аксаны Аракчэевай.

Аксана Аракчэева вучылася у такіх мастакоў, як Віктар Варламаў, Леанід Каленік, Генадзь Грак, Віктар Мікіта, Людміла Кальмаева, Уладзімір Савіч. Пасля завяршэння аддзялення графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працавала ў розных выдавецтвах, стварала ілюстрацыі да кніг. Прымае ўдзел у выставах з 1986 г. Працуе ў станкавай і кніжнай графіцы, жывапісу, анімацыі.

На выстаўцы экспануюцца зусім новыя творы мастачкі, зробленыя ў 2017 і 2018 гадах – чатыры партрэты: “Сад Скарыны” да 500-годдзя першадрукара, партрэт абата Страгаўскага кляштара ў Празе, партрэт тэлевядучай і этнографа Ларысы Мятлеўскай “Свацця”, “Змяіная Каралева” (па матывах твора М. Багдановіча, а таксама ілюстрацыі да новых кніжак для дзяцей Тамары Бунта “Чароўны кошык” (2017) і Дзмітрыя Юртаева “Ни секунды тишины” (2018).

Упершыню Аксана Аракчэева пазнаёміць яшчэ з адным сваім хоббі – вопраткай, якую мастачка зрабіла сваімі рукамі. Сукенкі, аздобленыя вышыўкай з бісеру, спадніцы, камбінезон, пуловеры, вязаныя ніткамі мулінэ, ірыс і інш.

Творы Аксаны Аракчэевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Фондзе БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, а таксама ў іншых музеях і галереях Беларусі і замежжа. Аксана Аракчэева узнагароджана Дыпломам ЮНЭСКА (2015), з’яўляецца лаурэатам прэміі Васіля Віткі (2016).

Запрашаем наведаць надзвычай цікавую выстаўку.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні город),
Музычны завулак, 5
Тэлефон для даведак 220-26-67
theatre-museum.by
#dommasonay

218