Выстаўка “Легенда беларускай оперы”


Выстаўка «Легенда беларускай оперы». Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь. г. Минск, 2018 г.

19 студзеня а 16-й гадзіне Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ўрачыста адкрывае выстаўку “Легенда беларускай оперы”
(да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі С.А. Штэйна)

Штэйн Сямён Аляксандравіч - рэжысер оперы, народны артыст Беларусі.

У 1953 скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. З 1953 працаваў у оперных тэатрах Куйбышава, Варонежа, Новасібірска. З 1970 рэжысер Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Значным унёскам С.А. Штэйна ў беларускае мастацтва з’яўляюцца яго пастаноўкі нацыянальных опер ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. Першым такім спектаклем стала опера Ю. Семяняка “Зорка Венера”. З цягам часу менавіта С.А Штэйн ажыццявіў пастаноўкі спектакляў Дз. Смольскага “Сівая легенда”, С. Картэса “Джардана Бруна”, Г. Вагнера “Шляхам жыцця”.

С. А. Штэйн арыентаваўся на стварэнне манументальных спектакляў, такіх як “Барыс Гадуноў” М.Мусаргскага і “Вайна і мір” С.Пракоф’ева.

За чатыры дзесяцігоддзі рэжысёрскай кар’еры Сямён Аляксандравіч паставіў каля васьмі дзясяткаў спектакляў. Ён не абмяжоўваўся пастаноўкамі ў беларускіх тэатрах, а ставіў спектаклі і ў Вялікім тэатры ў Маскве, у Ленінградскім тэатры оперы і балета, у Каўнаскім музычным тэатры, оперных тэатрах Сафіі, Плоўдзіва і інш.

Апошнім спектаклем рэжысёра стаў твор беларускага кампазітара А. Бандарэнкі “Князь Наваградскі”. Зараз у Нацыянальным Акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь ідзе толькі адзін спектакль, пастаўлены С.А.Штэйнам, - “Баль маскарад” Дж.Вердзі.

На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, архіва Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь - дакументы з архіва С.А. Штэйна, узнагароды, фотаздымкі, асабістыя рэчы артыста, афішы, праграмы, эскізы, касцюмы да спектакляў і інш.

Усіх сардэчна запрашаем!


Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г.Мінск, зав. Музычны, 5,
Штодня з 10.00 да 17.30
тэл. 220 26 67
theatre-museum.by
#dommasonay
220 26 67

124