Прэзентацыя кнігі–альбома "Спадчына Беларусі"


3 4 па 28 лютага 2016 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі–альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча "Спадчына Беларусі" разам з аднайменнай выставай.

У экспазіцыі мастацкага праекта "Спадчына Беларусі" будуць дэманстравацца 40 мастацкіх фотаздымкаў з новага альбома, якія паказваюць адноўленую спадчыну краіны. Маёнткі ў Скоках і Красным Беразе, каталіцкі храм у Волчыне, палацы ў Залессі і Крычаве, адкрытыя фрэскі Спаскай царквы Спаса–Еўрафрасіньеўскага манастыра ў Полацку – стануць адкрыццём для шырокага гледача.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна

180