Выстава Марыны Эльяшэвіч "Магія ўсходняга пэндзля"


У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава гродзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч.

Мастацтву нястомнага пэндзля падуладныя ўсе тэмы і вобразы, якія натхняюць і зачароўваюць маладую, але вядомую мастачку з Гродна Марыну Эльяшэвіч. Яна спецыялізуецца на кітайскай тэхніцы жывапісу і ўжо не першы год праводзіць свае шматлікія персанальныя выставы і майстар-класы па засваенню асноў далёкаўсходняга жывапіснага мастацтва.

На сваёй выставе мастачка прапануе гледачам цэлы букет матываў і сюжэтаў, якія дэманструюць багацце і разнастайнасць яе мастацкіх пошукаў, звязаных з пастаянным судотыкам беларускіх і кітайскіх творчых вобразаў.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабзна

82