выстава “Бацька і сын Крыловы” . Творчасць двух мастакоў – Валянціна Крылова і Андрэя Крылова


23 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Бацька і сын Крыловы”, якая прэзентуе творчасць двух мастакоў – Валянціна Крылова і Андрэя Крылова.

Крылоў Валянцін Аляксандравіч (1929 - 2000) – адзін са старэйшых мастакоў Гомельшчыны. Усё яго жыццё і творчасць звязаны з Гомелем. Росквіт творчасці прыйшоўся на перыяд сацыялістычнага рэалізму, але мастак не працаваў на канвеер. Яго палотны адрозніваюцца асаблівай магіяй рамантызму, надта рэдкага накірунку ў жывапісе таго часу. Не дзіўна, што першая персанальная выстава гэтага майстра адбылася толькі ў 2005 годзе, праз 4 гады пасля яго смерці. Але надзвычайны аптымізм, энергія і любоў да гармоніі жывуць у карцінах Валянціна Крылова да гэтага часу.

Крылоў Андрэй Валянцінавіч – сын Валянціна Крылова, мастак у другім пакаленні, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Яго імя Андрэя Крылова добра вядома аматарам жывапісу як у Беларусі, так і за яе межамі. Творы мастака захоўваюцца не толькі ў музеях нашай краіны, але і ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Ізраіля, Францыі, Італіі, Канады, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Адзначальна не толькі духоўная блізкасць такіх розных мастакоў, як бацька і сын Крыловы, але і трапятная пераемнасць колераперадачы і светаадчування.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,
тэл. для даведак (017) 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by

93