Выстава “Алімпійская Беларусь”


8 мая 2014 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца інтэрактыўная выстава, прысвечаная алімпійскай гісторыі Беларусі. На адкрыцці будзе прысутнічаць Парамыгіна Святлана Вячаславаўна, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1994 года у Лілехамеры.
У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы, якія ілюструюць дасягненні беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях за апошнія 20 гадоў - з часу афіцыйнага ўдзелу ў Алімпіядах Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.
Аснову выставы складаюць асабістыя прадметы беларускіх спартсменаў, у тым ліку сярэбранага прызёра Алімпіяды 1994 года ў Лілехамеры Святланы Парамыгінай, трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай, хакеіста Руслана Салея і іншых выдатных спартсменаў, а таксама матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь - калекцый фалерыстыкі, філатэліі і інш, фотаматэрыялы з архіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва, Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, Міжнароднага Алімпійскага камітэта.
Наведвальнікі могуць убачыць прадметы і фатаграфіі герояў Алімпіяд, зноў перажыць моманты трыумфу беларускіх алімпійцаў дзякуючы відэахронікам спаборніцтваў. Усе жадаючыя стануць удзельнікамі віртуальных спартыўных спаборніцтваў, пазнаёмяцца з гісторыяй развіцця кампутарных спартыўных відэагульняў, якiя ствараюцца з 1992 года па ліцэнзіі Міжнароднага Алімпійскага камітэта.
Выстава праходзіць пры ўдзеле кампаніі Japan Tobacco International ў Рэспубліцы Беларусь і тэхнічнай падтрымцы кампаніі EPSON.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,
тэл. (017) 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by

118