Выстава "Гісторыя ў гаманцы"


17 сакавіка 2014 г. ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з'езда РСДРП” пачала працу выстава “Гісторыя ў гаманцы”.

На выставе прадстаўлены юбілейныя манеты з прыватнай калекцыі Аляксандра Арлова (звыш 20 гадоў узначальвае спецыялізаваны клуб «Пошук» Беларускага грамадскага аб'яднання калекцыянераў. У 2007 годзе А. П. Арлову ўручана медаль “За выдатны ўклад у развіццё калекцыйнай справы ў Расіі” ).

На выставе экспануюцца таксама папяровыя грошы (боны): часоў Расійскай імперыі, перыяду Часовага ўраду і савецкай улады, а таксама нямецкія “надзвычайныя грошы” (нотгельды) першай паловы ХХ стагоддзя з прыватных калекцый.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

73