Выстава “Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя”


11 лютага 2014 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: “Доме-музеі І з'езда РСДРП” пачне працу выстава “Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя.” падрыхтаваная сумесна з музычна-гістарычным праектам “Doux Souvenir”.

ХІХ стагоддзе на тэрыторыі Беларусі адзначылася рознымі падзеямі ў грамадскім, палітычным жыцці (вайна з войскам Напалеона, паўстанні 1830 - 1831 і 1863 гадоў і г.д.). Але нягледзячы на воіны і паўстанні, грамадска-сацыяльныя перамены, культурнае жыццё на старых літоўскіх землях не замерла, а наадварот развівалася пад уплывам заходняй і рускай культур.

Запрашаем Вас на выставу "Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя.", дзе можна будзе ўбачыць вялікую калекцыю бальных касцюмаў эпохі ампір, ваенныя мундзіры і грамадзянскую вопратку, а таксама прадметы побыту часоў “Пана Тадэвуша”.

Акрамя таго, на выставе будзе экспанавацца фотапраект Ганны Юхнавец “Традыцыя ў сучаснасці”.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

127