Акцыя “Упрыгожваем ёлку разам!” і гульня "Новыя прыгоды ў Трымузейным каралеўстве!"


З 20 снежня па 6 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе акцыя пад назвай “Упрыгожваем ёлку разам!”

Напэўна, у кожнага з вас ёсць старыя ёлачныя цацкі, рознакаляровы дожджык, які іскрыцца ўсімі колерамі вясёлкі, белыя сняжынкі і шмат-шмат іншага. І кожны з нас памятае той радасны момант упрыгожвання ёлкі дома. Ва ўтульных хатніх абставінах, далека ад гарадской мітусні і клопатаў адбываецца пераўтварэнне колкай зялёнай госці ў ззяючую ўсімі колерамі вясёлкі каралеву баля! Прапануем вам напярэдадні Новага года ўзгадаць усе гэтыя цудоўныя моманты і ўпрыгожыць ёлку ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

114