​"Дажынкі- 2013" : выстава ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці


11 снежня 2013 г. ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў 15:00 адбудзецца адкрыццё выставы, прымеркаванай да Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі- 2013", які прайшоў у г. Жлобін Гомельскай вобласці.

Упершыню з моманту адкрыцця Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў яго сценах адкрываецца выстава, якая распавядае пра фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі - "Дажынкі". За гады свайго існавання фінальны акорд бітвы за ўраджай - Дажынкі - стаў па-сапраўднаму унікальным, які не мае аналагаў у свеце, святам хлебаробаў Беларусі.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

78