Выстава “Плакатная Ленініяна


ПЛАКАТНАЯ ЛЕНІНІЯНА
6 лістапада ў Галерэі музея пачынае працу выстава “Плакатная Ленініяна” (палітычны плакат са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь).
Прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, выстава знаёміць з творамі мастакоў-плакатыстаў розных пакаленняў. Адны плакаты з’явіліся яшчэ пры жыцці У.І.Леніна, іншыя – у часы сацыялістычнага будаўніцтва. Падборка плакатаў, якая выйшла ў свет у «Лениздате» ў 1969 г., была рекамендавана для стварэння выстаў на вуліцах гарадоў і вёсак, у клубах, дамах культуры, а таксама для суправаджэння лекцый і гутарак на палітычную тэматыку.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by

86