Фотавыстава Хельгі Парыс


Выстава ўключае 133 чорна-белыя працы фотамастака, зробленныя з 1968 па 1996 год. Канцэпцыя выставы належыць Інстытуту міжнародных сувязяў (ifa, Германія). Сусветная прэм'ера адбылася 7 лістапада 2012 года ў Галерэі сучаснага мастацтва горада Лейпцыг.

Адразу пасля прэм'еры выстава адправілася ў сусветнае турнэ, адным з этапаў якога стаў Мінск.

У сваіх працах Хельга Парыс адлюстравала некалькі дзесяцігоддзяў паваеннай гісторыі Усходняй Германіі. Мастачку цікавяць паўсядзённыя, часам банальныя моманты жыцця ў калектыве і сам-насам з сабой: паставы, погляды, жэсты, рухі, тактыльныя адчуванні.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

69