Беларусь у Антарктыцы


Выстава "Беларусь у Антарктыцы 2006-2013 гг.» прысвечана даследаванням Беларусі ў Антарктыцы на сучасным этапе. Сёння ўсе даследаванні праводзяцца ў рамках дзяржаўнай праграмы па вывучэнні палярных раёнаў Зямлі. З 2006 года - Беларусь член міжнароднай Дамовы па Антарктыцы, якая аб'ядноўвае 48 дзяржаў.
У экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь можна будзе ўбачыць сапраўдную экіпіроўку палярнікаў, прадметы побыту, якія выкарыстоўваюцца ў экспедыцыях, падводны рыштунак, сродкі сувязі, прыборы навігацыі, спецыяльную літаратуру, калекцыю антарктычных мінералаў, узоры раслінных і жывых арганізмаў прыбярэжнай марской зоны Антарктыкі.

Дапаўняюць атмасферу фатаграфіі прыроды , рабочыя моманты экспедыцыі. Цэнтр акіянаграфіі прадставіць тэматычныя дзіцячыя малюнкі, мадэлі караблёў ледакольнага тыпу і палярнай авіяцыі.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

89