З гісторыі падзей 1863-1864 гг.


19 верасня 2013 г. а 18-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг. Выстава падрыхтавана сумесна з Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Праект арганізаваны на падставе выставы, якая падрыхтавана і прэзентавалася ў Рэспубліцы Польшча, а таксама матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і прыватных калекцыянераў. Дадзеная экспазіцыя мае на мэце данесці гледачам рознабаковую гісторыю падзей, што адбываліся на нашых землях, спрабуе акрэсліць яе з розных ракурсаў, яна нібы складаеца з некалькіх частак. Бо як слушна заўважыў яшчэ 110 гадоў таму адзін з навукоўцаў “для поўнай гісторыі паўстання 1863 г. яшчэ не настаў час”…

Інфармацыя ўзята з афціыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

109