Выстава “Выратаваныя каштоўнасці”


У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Выратаваныя каштоўнасці”. Выстава арганізавана сумесна з філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – Музеем “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” – і дзейнічае ў рамках доўгатэрміновага выставачнага праекта “Культура не ведае правінцыі”, мэта якога – паказаць унікальныя музейныя калекцыі абласных і раённых музеяў краіны.

На выставе прадстаўлена больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва якім пашанцавала вярнуцца з небыцця і заняць пачэснае месца ў экспазіцыйных залах.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

81