Выстава "Лялькі з куфэрка"


1 - 23 чэрвеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" пройдзе выстава "Лялькі з куфэрка", якая прымеркавана да Дня абароны дзяцей.
Наведвальнікам будзе прапанавана паглядзець на калекцыі дзіцячых цацак (больш за сто экспанатаў мадэляў аўтамабіляў), сучасных лялек, а таксама лялек, выкананых у традыцыйнай тэхналогіі. Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўлены творчыя работы дзяцей ДУ "РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі".

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

70