“Ілюстрацыі да гісторыі беларускай. Фатаграфічнае падарожжа”


У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава фотамастака Віталя Раковіча “Ілюстрацыі да гісторыі беларускай. Фатаграфічнае падарожжа”. Экспазіцыю склалі звыш 50 фотаздымкаў помнікаў архітэктуры Беларусі ХІІ – ХІХ стагоддзяў.

Аўтар выставы Віталь Раковіч – сябра рады Беларускага грамадскага аб’яднання фотамастакоў “Фотамастацтва”, сябра рады народнага фотаклуба “Мінск”, сябра творчай групы “ФотаАртСтудыя” “У Бірылкі”.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.

87