Выстава "Беларускі касцюм. Гісторыя і сучаснасць"


24 красавіка 2013 г. у 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава "Беларускі гкасцюм. Гісторыя і сучаснасць". Выстава праходзіць у рамках Беларускага тыдня моды ў Мінску (Belarus Fashion Week 23-28 красавіка 2013 г. ).

У экспазіцыі прадстаўлены рэканструкцыі касцюма XVI ст., які ўвабраў лепшыя рысы еўрапейскіх эпох і стыляў; найболей яркія ўзоры беларускага народнага гарнітура, які стаў плённай асновай для развіцця беларускай моды XX- XXI стст. Экспазіцыю працягваюць найболей характэрныя ўзоры моднага адзення, якое існавала ў Беларусі з 1900-1950 гг., акрамя таго, прадстаўлены вельмі плённы перыяд моды канца 1960-х гг. - часу, калі была створана беларуская школа дызайну адзення.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

129