Выстава “Скарбы шляхецкіх архіваў” (графіка, дакументы, сфрагістыка XV-XIX стст. з прыватнага збору Ігара Сурмачэўскага)


18 красавіка 2013 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава ўнікальных гістарычніх помнікаў Вялікага Княства Літоўскага “Скарбы шляхецкіх архіваў”.

На выставе прадстаўлены арыгінальныя помнікі картаграфіі, сфрагістыкі, графікі і жывапісу, дакументы XV-XIX стст. са збору калекцыянера Ігара Сурмачэўскага. Сярод прэзентуемых рарытэтаў карта Вялікага княства Літоўскага Т.Макоўскага 1631 г., каралеўскія граматы і прывілеі, дзяржаўныя дакументы XVI-XVIII стст. і іншыя помнікі.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.

93