Выстава "У.І. Ульянаў-Ленін: паплечнікі і апаненты" ў Доме-музеі I з’езда РСДРП


16 красавіка 2013 г. а 12-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі “Дом-музей I з’езда РСДРП” у межах дзён культуры г.Санкт-Пецярбурга ў Мінску сумесна з Мемарыяльным музеем “Разначынны Пецярбург” (г.Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) адбудзецца адкрыццё міжнароднай выставы “У.І. Ульянаў-Ленін: паплечнікі і апаненты”.

Выстаўка распавядае аб асобах, з якімі Уладзімір Ульянаў супрацоўнічаў у падчас станаўлення ў якасці рэвалюцыйнага дзеяча: кіраўнікі расійскага сацыял-дэмакратычнага і народніцкага руху; студэнты, якія асвойвалі тэорыю грамадскіх рухаў, рабочыя пецярбургскіх заводаў і фабрык, з якімі малады рэвалюцыянер праводзіў гуртковыя заняткі. ]

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна глядзіце тут.

118