Выстава “Паўстанне 1863-1864 гг.”(у гравюрах французскага часопіса “Le Monde illustrè”, кнігах, дакументах і іншых помніках ХІХ ст.)


21 сакавіка 2013 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу, прысвечаную 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг.

Выстава дэманструе творы графікі, кнігі, дакументы і іншыя помнікі ХІХ ст. На ёй прадстаўлена больш за 30 арыгінальных гравюр з французскага часопіса “Le Monde illustrè”, друкаваныя выданні і рукапісныя дакументы – апублікаваныя ўспаміны сучаснікаў падзей, творы грамадска-палітычных дзеячаў, гістарычныя даследаванні, узоры фалерыстыкі і сфрагістыкі.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна глядзіце тут.

90