Прэзентацыя кнігі М. Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХІІІ стагоддзяў”


У пятніцу, 15 сакавіка ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі М. Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХІІІ стагоддзяў”, а таксама серыі кніг прысвечаных ваеннай гісторыі Беларусі.

Выданне ў навукова-папулярнай форме распавядае аб асноўных катэгорыях старажытнарускага ўзбраення, яго паходжанні, часе існавання і асаблівасцях выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджае вялікая колькасць ілюстрацый, каляровых фотаздымкаў.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.

117