Прэзентацыя мемарыяльных рэчаў Л. Александроўскай, з цыклу "Першыя". У доме-музее I з'езда РСДРП


6 сакавіка а 17-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з'езда РСДРП” адбудзецца прэзентацыя асабістых рэчаў і фатаграфій Ларысы Александроўскай, першай ў рэспубліцы народнай артысткі СССР (1940), першай жанчыны-рэжысёра оперы. Прэзентацыя праводзіцца ў рамках доўгатэрміновага выставачнага праекта “Першыя”.
На прэзентацыі будуць прадстаўлены прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, якія належалі Ларысе Александроўскай.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.

72