Выстава “Маляўнічае гістарычнае Палессе”


21 лютага 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея і Беларускага саюза мастакоў “Маляўнічае гістарычнае Палессе”.

Акрамя дзесяткаў разнастайных пейзажаў, напісаных з натуры пад моцным уражаннем ад убачанных мясцін, выставу складаюць прадметы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, якія распавядаюць пра гісторыю, побыт, звычаі і заняткі жыхароў гэтага краю. Сярод прадстаўленых жывапісных твораў ёсць шмат сапраўдных творчых здабыткаў, якія прыкметна ўзбагачаюць мастацкія дасягненні айчыннага жывапісу.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.

92