Выстава жывапісу ​"ЧАТЫРЫ ПЭНДЗЛІ : Бархатковы"


Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы імпарцёра кампаніі Volkswagen прадстаўляюць мастацкую выстаўку “Чатыры пэндзлі: Бархатковы”. Выстаўка адкрываецца для наведвальнікаў з 16 студзеня 2013 г.

Традыцыі рэалістычнага пейзажнага жывапісу – і ў сэнсе яго стварэння і тэхналогіі, і ў сэнсе яго разумення, відаць, паступова становяцца эзатэрычным. Або спрошчаным механічным узнаўленнем некалі знойдзеных прыкладў і схем. Мы жывем у час “змены фармацый” . Пэндзаль, які танцуе па палатне, паўсюль змяняецца мышкай, якая танцуе па дыванку; а лётаючыя над клавішамі пальцы надаюць статус генія не піяністу, а хакеру ці майстру спецэфектаў у камп’ютарнай рэальнасці. Спроба ўхапіць той накірунак ў пейзажным жывапісе, які прынята называць класічным , набылі ў дадзеным выпадку форму выстаўкі мастацкіх твораў чатырох аўтараў, чатырох мастакоў аднаго прозвішча , чатырох прадстаўнікоў адной традыцыі: Антон, Вітольд, Алена, Ігар.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.

84