Выстаўка вышыўкі “Душы маёй чароўнае святло”


24 студзеня 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка вышытых карцін клуба “Сузор’е” “Душы маёй чароўнае святло”.
Замест пэндзля – іголка, а замест фарбаў – ніткі. Што можна адлюстраваць з дапамогай аднаго крыжыка? Але калі яны ўкладваюцца ў малюнак, атрымліваецца сучасны твор мастацтва. Вышыўка – адзін з самых старажытных відаў мастацтва. Але і сёння гэтае рукадзелле карыстаецца велізарнай папулярнасцю. Вышывальшчыцы бачаць свет па-іншаму. Праз маленькае вушка іголкі, часам, можна разгледзець цэлы сусвет. Вышытыя карціны ствараюць атмасферу ўтульнасці, спакоя і цяпла.
Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ.Больш падрабязна глядзіце тут.

95