Выставачны праект "Скарбы Беларусі"


Доўгатэрміновы выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Скарбы Беларусі” прэзентуе навукова апрацаваныя манетныя і манетна-рэчавыя комплексы практычна ўсіх гістарычных эпох: рымскія дэнарыі ІІІ – ІV стагоддзяў, скарб ювелірных упрыгажэнняў VI – VII стагоддзяў з гарадзішча “Выспянская гара”, манетна-рэчавы скарб канца ІХ стагоддзя з Брылёўскага поля, знакаміты “пояс Вітаўта” – помнік тарэўтыкі канца XIV – пачатку XV стагоддзя з-пад вёскі Літва Маладзечанскага раёна, манетны скарб пачатку ХVIII стагоддзя з вёскі Самаравічы, мінскі манетна-рэчавы скарб канца 1910-х гадоў і іншыя.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.

151