Выстава "Народная архітэктура беларускай вёскі у фотаздымках Уладзіміра Шарнікава"


На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў работ Уладзіміра Шарнікава, прысвечаных тэме традыцыйнай драўлянай архітэктуры, беларускай вёсцы. Такой як ёсць: без рэмарак і аздоб, без прадузятага меркавання. Ідэя праекту - аб'ехаць усю Беларусь і злавіць у кадр сельскую глыбінку сфармавалася ў аўтара яшчэ ў 2003 г. Сфатаграфаваць жыхароў беларускай вёскі, дзядуль і бабуль, простых працаўнікоў, іх дзяцей. Захаваць іх хаты, вокны, студні, вуліцы і навакольную прыроду. Захаваць візуальную выяву беларускай вёскі - вось галоўная задача аўтара і яго даследавання.
Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна глядзіце тут.
128