Навагодняя праграма “Падарожжа ў Трымузейнае Каралеўства”


Разам з казачнай Феяй юныя наведвальнікі пазнаёмяцца з Трымузейным Каралеўствам і яго ўладарамі – Асілкам, Князёўнай і Мадысткай.
Дзеці адправяцца ў захапляльнае падарожжа па музею. Узяўшы на ўзбраенне кемлівасць, знаходлівасць, эрудыцыю, яны пераадоляць усе выпрабаванні. Пры дапамозе здабытых запаветных Ключоў змогуць расчараваць Дзеда Мароза са Снягуркай, весела і дружна сустрэць надыходзячы Новы Год!
Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна глядзіце тут.
69