Вытсаўка “Майстар - Міратворац 2012”


6 снежня 2012 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца мастацкі праект “Майстар - Міратворац 2012”. Ініцыятары і арганізатыры выстаўкі – Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Саюз майстроў - міратворцаў” “Святло”.

У выставачным праекце прэзентуюцца творы беларускіх і замежных мастакоў, якія прапагандуюць ідэі міру і ненасілля сродкамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных рамёстваў. Удзельнікі выстаўкі: Анастасія Арайс, Аляксандра Дзятлава, Уладзімір Кожух, Грыгорый Іваноў, Наталля Іванова, Дзмітрый Зайцаў, Алена Кудраўцава, Алена Старыкава, Алена Туманава, Ігар Адамовіч, Святлана Лункевіч- Адамовіч, Іларыя Вечар. Запрошаныя госці – Гуніла Пэтаў Шоберг (Швецыя), Людміла Бруевіч (Украіна), Валянціна Будзіна (Расія).

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна глядзіце тут.

84