Выстаўка “З любоўю да Лацінскай Амерыкі”


9 лістапада 2012 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца мастацкі праект “З любоўю да Лацінскай Амерыкі”. Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Ганаровага консульства Рэспублікі Перу ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасады Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь, Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара.

Удзельнікі праекта дапамогуць нам бліжэй пазнаёміцца з захапляючым светам Лацінскй Амерыкі, бо ў сваіх творах яны ствараюць не рэалістычны партрэт свету, а толькі ўражанне ад яго, выклікаючы ў кожнага свой шэраг асацыяцый і ўражанняў – нібы анёл прашалясцеў крыламі над намі, абдаючы спякотнай атмасферай Лацінскай Амерыкі.

Інфармацыя ўзята за афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музею Рэспублікі Беларусь.

87