Выстава “150 гадоў Беларускай чыгунцы”


19 кастрычніка 2012 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава прысвечаная 150-годдзю Беларускай чыгункі. Арганізавана выстава Дзяржаўным аб'яднаннем "Беларуская чыгунка".

Выстава знаёміць з гісторыяй Беларускай чыгункі на розных этапах яе развіцця, дазваляе ацаніць унікальнасць і значнасць ідэй, рэалізаваных на чыгуначным транспарце, убачыць рэдкія экспанаты, сустрэцца з мінулым і даведацца аб сучаснасным стане Беларускай чыгункі. Сярод экспанатаў: дакументы і фотаздымкі, узоры форменнага адзення работнікаў чыгункі розных часоў, макеты паравозаў, цеплавозаў, разнастайныя прыстасаванні і апараты, шмат іншага.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея. Больш падрабязна глядзіце тут.

101