Выстава фотапраекта А. Белавусава “Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае”


6 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца фотавыстава Алега Белавусава “Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае”.

Праект фотавыставы рыхтаваўся на працягу 2006 – 2009 гг. У здымках ўдзельнічалі сябры гістарычных клубаў “Старая Вежа” і “Гридни Мстислава Глебовича” з Гомеля, “Княжы Гуф”, “Алтын Тумен”, “Карона Захаду” з Мінска. У гістарычных вобразах можна пабачыць вядомых музыкаў, даследчыкаў беларускага фальклору і гісторыі – Зміцера Сасноўскага, Алеся Чумакова, Алеся Сурбу, Юрася Панкевіча, музыкантаў школьнага ансамбля “Гасцiнец”. Кожны здымак суправаджае кароткі аўтарскі тэкст. Больш падрабязна...

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыяальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

57