Выстава "Сяргей Вайцэхоўскі. Генерал дзвюх армій"


11 верасня 2012 г. а 17.00-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава "Сяргей Вайцэхоўскі. Генерал дзвюх армій". Выстава арганізаваная сумесна з Пасольствам Чэшскай Рэспублікі і Пасольствам Славацкай Рэспублікі.
Час раскідваць камяні мінуў, як і час маўчаць аб гэтым. А "камяні" гэтыя, народжаныя на беларускай зямлі, хай, нават, і раскіданыя не цяперашнім пакаленнем, ёсць. І гэта гістарычная несправядлівасць, што на сваёй радзіме, з-за пэўных акалічнасцяў, імя генерала Сяргея Вайцхоўскага (1883 - 1951) дагэтуль цалкам не вядома. Выдатны лёс, высокія ўзнагароды, рэгаліі і званні на радзіме і на службе ў чэхаславацкім войску, якімі генерал быў узнагароджаны пры жыцці і пасля смерці, трагічнае аканчанне жыцця – уся драматычная стужка жыцця разгорнута на выставе. Экспазіцыя дапаможа адказаць на пытанне: "Хто Вы, генерал Вайцэхоўскі?". Больш падрабязна...

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

42