Выстава «Выратаваныя культурныя каштоўнасці». Мінск


30 чэрвеня ў гонар святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў упершыню ў Мiнску Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi прадстаўляе выстаўку «Выратаваныя культурныя каштоўнасцi» са збору Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведнiка.

Гэта тая невялiкая частка музейнай калекцыi, якая была эвакуiравана са Смаленска ў першыя днi вайны. З 65-тысячнага музейнага збору толькi 26 502 прадметы ўдалося пагрузiць у адзiн з апошнiх эшалонаў, якi адыходзiў на Усход.

Наведвальнiкi выстаўкi змогуць пазнаёмiцца з творамi рускага i заходнееўрапейскага жывапiсу, мастацкiмi вырабамi з металу, керамiкi, фарфору. Сярод твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна будзе ўбачыць i слуцкiя паясы.

 

Источник — http://news.tut.by/141007.html

100