Выстаўка “З крыніц адвечнай прыгажосці” (Золата і срэбра са збору Нацыянальнага гісторычнага музея Рэспублікі Беларусь)


Выстаўка “З крыніц адвечнай прыгажосці”
(Золата і срэбра са збору Нацыянальнага гісторычнага музея Рэспублікі Беларусь)

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй узнікнення і развіцця апрацоўкі золата і срэбра ад ІІІ да пачатку ХХІ стагоддзя, прадэманструе разнастайныя віды і формы залатых і срэбраных вырабаў, што зроблены або бытавалі на тэрыторыі Беларусі.
Сярод прадстаўленых на выстаўцы экспанатаў вылучаецца так званы “Пояс Вітаўта” (набор срэбраных паясных блях першай трэці XIV стагоддзя) – унікальны і неацэнны помнік беларускай гісторыі. Гледачы маюць магчымасць убачыць ювелірныя вырабы, выкананыя ў так званым стылі “вельбарскага барока”, бранзалет з зааморфнымі канцамі ХІІ ст. з раскопак Мінскага Замчышча, залатыя пацеркі ХІІ ст. з раскопак Навагрудка і іншае.
Значнай часткай экспазіцыі з’яўляюцца скарбы. Гэта знакаміты Малечскі скарб рымскіх дэнарыяў І–ІІ стагоддзяў н.э., вядомы Мінскі скарб XVII – пачатку ХХ ст, знойдзены ў 1988 годзе на рагу вуліц Рэспубліканскай і Валадарскай і іншыя.
У экспазіцыі шырока прадстаўлена заходнееўрапейскае і расійскае сталовае срэбра ХІХ–ХХ стагоддзяў, прадметы раскошы і побыту. Выстаўка знаёміць з манетамі Расійскай імперыі, пачынаючы з часоў Пятра І, манетамі Рэчы Паспалітай, Прусіі, Аўстра-Венгрыі, Швецыі, Даніі XV–XVIII стагоддзяў. Асобны раздзел складаюць памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, збор якіх музей распачаў у 1997 годзе. У экспазіцыі прадстаўлена калекцыя фалерыстыкі, якая захоўвае ўзнагароды Расійскай імперыі, каранацыйныя медалі, узнагароды краін былога Савецкага Саюза.

176