Пачаў работу новы сайт Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь www.histmuseum.by

Напрыканцы чэрвеня 2011 года пачаў працу новы сайт Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь www.histmuseum.by.
Новы сайт распрацаваны і запушчаны дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tobacco International (JTI) у першым паўгодзі 2011 г. Кампанія Japan Tobacco International з'яўляецца генеральным партнёрам музея з канца 2010 года.
Партнёрства паміж JTI і музеем накіравана на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца па такіх кірунках музейнай працы, як інфармацыйная, выдавецкая, рэстаўрацыйная дзейнасць. Узаемадзеянне паміж JTI і Нацыянальным гістарычным музеем – значны дадатак да шэрагу буйнамаштабных міжнародных праектаў, якія падтрымліваюцца кампаніяй.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі ў першым паўгодзі 2011 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь было рэалізавана 7 сумесных праектаў, сярод якіх тры прэзентуемых:
1. Распрацаваны і створаны новы сайт музея (www.histmuseum.by)
2. Адрэстаўраваны цэхавыя харугвы ХІХ стагоддзя (харугва цэхаў музыкаў і харугва цэхаў ткачоў 1-й пал. ХІХ стагоддзя)
3. Выдадзены каталог “Брылёўскі скарб”, які распачынае новую серыю выданняў пад агульнай назвай “Скарбы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь”.

1355