Выстаўка “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі”

Выстаўка “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі”
21.01. – 28.01. 2011
18.00

21 студзеня 2011 г. а 18-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу дабрачынная выстаўка “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі”.
Выстаўка ладзіцца пры падтрымцы Лакальнай сеткі Глабальнай Дамовы ААН ў Беларусі. Яна накіравана на папулярызацыю каштоўнасцей Калектыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА) і пашырэнне інфармаванасці грамадства, СМІ, дзяржаўных чыноўнікаў аб актыўнасці ў дадзенай сферы. Удзельнікі выстаўкі прадставяць свае экспанаты і прадэманструюць праекты ў вобласці КСА.
Дадзеная выстаўка мае стаць значным складнікам маркетынгавай палітыкі большасці беларускіх кампаній. Праект накіраваны на прасоўванне практык адказнага бізнэсу, якія ідуць на карысць грамадству і ўласна бізнэсу. Гэта добраахвотны ўклад бізнэсу ў развіццё грамадства, яго сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя сферы.

Каманда SATIO
Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К. Маркса, 15, каб.410.
Тэл./факс +375(17)321 22 91(93), +375(29)629 95 91
www.bestbrand.by
Каардынатар праекта: Ірына Серада (e-mail: bg@satio.by)
PR-менеджэр: Ганна Янкіна (e-mail: pr@satio.by).

1893