Інтэрактыўная гульня “Не шукаючы, не знойдзеш”

Інтэрактыўная гульня “Не шукаючы, не знойдзеш”

Вы не ведаеце як цікава і з карысцю правесці час са сваімі дзецьмі, сябрамі, калегамі? Вам надакучыла сумная гісторыя па традыцыйнаму школьнаму падручніку? Вам знаёмы сусветнавядомыя гульні Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм?
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае Вас і Вашых дзяцей на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залах музея, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.
Што Вам прыйдзецца шукаць? Адказы на пытанні, якія прапануюць музейныя героі! Экспанаты падкажуць Вам адказы, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Гульня разлічана на дзяцей і дарослых, сямейнага наведвальника – усіх тых, каму неабыякава гісторыя, каго цікавіць атмасфера пазнавальнай гульні і жаданне нетрадыцыйна і з карысцю бавіць вольны час.
Працягласць гульні – 1-1.5 гадзіны. Праводзяць гульню музейныя педагогі.
Прымаюцца калектыўныя заяўкі (ад дзесяці чалавек). Падрабязная інфармацыя на сайце музея www. history.museum.by і па тэлефонах (аўторак, чацвер, пятніца, субота, нядзеля – з 11.00 да 19.00, серада – з 12.00 да 20.00):
227-43-22
227-48-27

Кошт квітка на гульню 4000 руб.

391