“ГІСТАРЫЧНЫ ТАНЕЦ” у рамках акцыі “Вечар у музеі”

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 9, 16 і 23 снежня 2009 года а 19-й гадзіне ў рамках акцыі “Вечар у музеі” запрашае на танцавальны марафон. З 19.00 да 20.00 у музейнай зале гурты старадаўняй музыкі сумесна з тэатрам “Гістрыён” прадставяць музычна-танцавальную праграму “ГІСТАРЫЧНЫ ТАНЕЦ”. Прагучаць традыцыйныя танцавальныя мелодыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўночнай Еўропы, сярэднявечныя матывы. Будзе праведзены майстар-клас па традыцыйных і сярэднявечных танцах!

Уваход у музей для дарослых – 2 200, для дзяцей – 1 100.

Тэл.для даведак: 227 00 05, 227 43 22

173