Музейныя чытанні “Гістарычная навука і музейная экспазіцыя”

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 30 лістапада 2009 года а 10-гадзіне распачнуцца
Музейныя чытанні “Гістарычная навука і музейная экспазіцыя””

. У рабоце канферэнцыі прымуць удзел навукоўцы вядучых музеяў Беларусі, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі вядучых ВНУ краіны, супрацоўнікі архіваў, бібліятэчныя работнікі.
Праблемнае поле чытанняў:
• навуковая канцэпцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і шляхі яе рэалізацыі;
• даследаванні па гісторыі айчыннай музейнай справы;
• гістарычная навука і актуальныя падыходы навуковага праектавання экспазіцый;
• рэалізацыя выставачных праектаў на падставе ўласных фондавых калекцый;
• вывучэнне музейных прадметаў і музейных калекцый;
• сучасныя прыярытэты і новыя падыходы ў культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў гістарычнага профілю;
• арганізацыя і правядзенне сацыялагічных даследванняў на матэрыялах стацыянарнай экспазіцыі;
• пытанні стварэння і функцыянавання інфармацыйных сістэм у музеі.

Падчас афіцыйнага адкрыцця музейных чытанняў ( 30.11.2009, 10:00) адбудзецца прэзентацыя сайта музея, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсу на стварэнне лагатыпа музея і ўручэнне прыза пераможцу.
Характэрнай рысай сайта з’яўляецца асвятленне навукова-даследчай дзейнасці музея і інфарматыўнасць, скіраваная не толькі на наведвальнікаў музея, але і на спецыялістаў.

217