З 6 верасня па 1 снежня 2019 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» у межах выставачнага праекта «Лабараторыя прафесара Наркевіча-Ёдкі» будзе працаваць інтэрактыўная выстава «Гульні розуму».
Фізіка, механіка, магнетызм — на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складана і далёка ад разумення, але менавіта ў нашым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і займальнай.
Хіба не марыў кожны з нас правесці які-небудзь навуковы эксперымент, разгадаць дзясятак займальных галаваломак, даведацца, як працуе той ці іншы механізм і адкуль бярэцца электрычнасць? Мары здзяйсняюцца! На выставе можна знайсці дзясятак унікальных галаваломак (галаваломкі «Робат», «Энігма», «Загадкі да Вінчы» і г.д.), электрофорную машыну, Маятнік Максвела, прыбор Ленсу і шмат цікавага.
У нашым музеі-лабараторыі кожны наведвальнік зможа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі, знайсці ключ да разгадкі серыі займальных галаваломак, а таксама даведацца імёны знакамітых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Час, праведзены ў музеі на нашых «Гульнях розуму» — гэта выдатны спосаб спалучыць цікавае і карыснае!
На выставе экспанаты кранаць не толькі можна, але і трэба!
Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу
толькі ў суправаджэнні дарослых!
Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрас: г. Мінск, п-т Незалежнасці, 31А
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290-68-47