Кірмаш-продаж майстроў народнай творчасці

Кірмаш-продаж майстроў народнай творчасці

25 – 26. 06.2011.
10.00 – 18.00

25 – 26 чэрвеня ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца кірмаш -продаж вырабаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Рукатворныя вырабы беларускіх майстроў адзначаны чароўнай непасрэднасцю і самабытным хараством. На сённяшні дзень рамёствы і промыслы існуюць у рамках народнага мастацтва і з’яўляюцца неад’емнай часткай сучаснай беларускай культуры. З мэтай захавання і адраджэння традыцый беларускага рамяства ў 1992 годзе быў утвораны Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Экспанаванне вынікаў работы сяброў Саюза ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь стала ўжо добрай традыцыяй.
Вас чакае вялікі выбар вырабаў ручной работы ад прадстаўнікоў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У кірмашы-продажы прымуць удзел больш за 50 майстроў з Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Гэта арыгінальныя работы, выкананыя ў тэхніцы вышыўкі, лепкі, пляцення, бісерапляцення, шыцця, вязання, саломапляцення.
Пад час кірмашу-продажу пройдуць майстар-класы па саломапляценні, выцінанцы, ткацтву.

Кошт уваходнага білета 3 000 руб. (у кошт білета ўключаны агляд экспазіцыі на 1-м і 2-м паверхах)