Прэзентацыя старадрукаванага выдання канца XVI стагоддзя — кнігі «Апостал»

17 мая ў Нацыянальным гістарычным музеі прайшла прэзентацыя рарытэтнага старадрукаванага выдання канца XVI стагоддзя — кнігі “Апостал”, надрукаванай пасля 1595 года ў друкарні братоў Мамонічаў у Вільні.
Кніга “Апостал” была набыта Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь у 2001 годдзе ў прыватнай асобы. Аднак, з-за дрэннага стану захаванасці і наяўных пашкоджанняў экспанаванне было немагчыма. Рэстаўрацыя выдання стала вынікам рэалізацыі сумеснага праекта музея і ААТ «Белзнешэканамбанк». Дзякючы ўмелай рэстаўрацыі выданню быў вернуты стан, блізкі першапачатковаму.
Друкарня купцоў Мамонічаў, якая дзейнічала ў канцы XVI – пачатку XVIІ стагоддзя, – знакавая з’ява для беларускай культуры. Дзякуючы ёй пабачылі свет “Статут Вялікага Княства Літоўскага”, “Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага” і іншыя выданні. “Апостал” – кніга для богаслужэння, якая зьмяшчае частку Новага Запавету: Дзеі і Пасланні святых апосталаў.