Свята «Гуканне вясны»

Свята «Гуканне вясны»
26.03.2011

Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей І з'езда РСДРП" 26 сакавіка 2011 года а 12-й гадзіне запрашае мінчан і гасцей сталіцы на Свята "Гуканне вясны". Ужо сонца ходзіць вышэй, вызваляеца ад снега зямля, вітаюць вясну птушкі і мы, людзі, з нецярпеннем чакаем яе!

У праграме Свята "Гуканне вясны" з 12.00 – 13.30:
• Адкрыццё выставы “Вясна красна на ўвесь свет”
Непаўторны настрой у музейнай зале створаць творы таленавітых майстроў у тэхніцы батык, валянне з войлаку, карункапляценне.
• Выступленне фальклорнага гурта “Цернічка”. Аздобяць свята народныя спевы, танцы і жывая музыка.
• Правядзенне веснавых гульняў, спяванне вяснянак, ваджэнне карагодаў.
• Правядзенне майстар-класа па вырабу “вярбы” перад Вербнай нядзеляй.
• Частаванне гасцей крупнікам – абрадавым напоем з лекавых зёлак і мёду.

Усіх наведвальнікаў чакае веснавы сюрпрыз – фларыстычны артаб’ект “Абуджэнне жыцця” ад таленавітага дызайнера Ірыны Фама: яркія фарбы і водар жывых кветак створаць узнёслы настрой.

З 12.00 – 15.00 ва ўтульным дворыку музея будзе працаваць кірмаш па продажы сувеніраў майстроў Форума Рамеснікаў (www.Remesla.by).

Запланавана і правядзенне серыі майстркласаў. На мерапрыемства вядзецца папярэдні запіс па тэл. 290-68-47.

Дата
26.03.11 у 14:00 майстар-клас па ласкутнаму шыццю

26.03.11 у 15:00 майстар-клас па вырабу веснавых птушак з цеста

26.03.11 у 16:00 майстар-клас па вырабу абрадавых лялек