Выстаўка «Гісторыя ў мініяцюры»

Выстаўка «Гісторыя ў мініяцюры»

18.02-18.03. 2011
16.00

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей І з'езда РСДРП" 18 лютага 2011 года а 16-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы "Гісторыя ў мініяцюры", прымеркаванай да Дня Абаронцаў Айчыны.
Экспанатамі выставы стануць стэндавыя мадэлі тэхнікі, выкананыя беларускімі мадэлістамі. Геаграфія ўдзельнікаў уражвае: Мінск, Кобрын, Брэст, Маладзечна, Магілёў.
Мініяцюрныя самалёты, танкі, караблі распавядуць пра гераічныя старонкі гісторыі Другой сусветнай вайны і пазнаёмяць з сучаснымі дасягненнямі ў галіне ваеннай тэхнікі.
Разнастайныя мадэлі тэхнікі грамадскага прызначэння: самалёты, аўтамабілі, трамваі - адлюструюць хуткі і дынамічны рытм жыцця вялікага горада.

У імпрэзе з нагоды адкрыцця выставы прыме ўдзел Грамадскае аб'яднанне "Таварыства абароны помнікаў тэхнікі і транспарта "Наша Перамога". Яны прадставяць рарытэтную тэхніку часоў Вялікай Айчыннай вайны:
- Нямецкі матацыкл "Цундап" ДБК-250.
- Савецкі матацыкл М-72