Прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча і Наталлі Ванінай “Полацк – бацька гарадоў беларускіх”

Прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча і Наталлі Ванінай
“Полацк – бацька гарадоў беларускіх”
21.10. 2010
17.00

21 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча і Наталлі Ванінай “Полацк – бацька гарадоў беларускіх”. Кніга распачынае серыю выданняў “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Старонкі кнігі знаёмяць з культурнай спадчынай Полацкай зямлі, распавядаюць пра вядомых людзей, якія нарадзіліся і жылі тут, услаўляючы сваёй дзейнасцю родны край.
У 2010 годзе Культурнай сталіцай Беларусі быў абвешчаны старажытны Полацк. З гэтай нагоды сёлета адбылося шмат цікавых падзей у грамадскім і культурным жыцці краіны. Актыўны ўдзел у гэтых мерапрыемствах прынялі сябры створанага у 2009 годзе Полацкага зямляцтва ў Мінску.
На сустрэчы, якую ладзіць Полацкае зямляцтва ў Нацыянальным гістарычным музеі, адбудзецца прэзентацыя кнігі “Полацк – бацька гарадоў беларускіх”, пойдзе размова пра здабыткі палачан-землякоў, пра важныя ініцыятывы, новыя кнігі, прысвечаныя Полацку. У прэзентацыі прымуць удзел таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры, Беларускага фонду культуры, вядомыя пісьменнікі, выдаўцы, творчая інтэлігенцыя.

1927